Іран узнаўляе перамовы з МАГАТЭ

Міністар замежных спраў Ірану Манучэр Матакі сустракаецца сёньня ў Вене з ачольнікам Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы Юкія Амана, паведамляюць іранскія мэдыі.

Паведамляецца, што тэма перамоваў - распрацаваны проы падтрымцы ААН плян па перадачы Тэгеранам працэсу ўзбагачэньня свайго ядзернага паліва за межы краіны. Ажыцьцяўленьне гэтага сцэнару мела разьвеяць падазрэньні міжнароднай супольнасьці ў ваеннай накіраванасьці іранскай ядзернай праграмы. Тэгеран, аднак, адрынуў гэтую прапанову.

Сустрэча Матакі са старшынём МАГАТЭ праходзіць на тле ўзмацненьня высілкаў ЗША па ўвядзеньню новага раўнду міжнародных санкцыяў супраць Ірану.