Улады Саўдаўскай Арабіі афіцыйна абвясьцілі сёньня аб звальненьні начальніка рэлігійнай паліцыі ў сьвяшчэнным для мусульман горадзе Мэка. Прычынай паслужылі выказваньні Ахмэда Бін Касіда аль-Гамідзі аб патрэбе легалізацыі стасаваньняў паміж мужчынамі і жанчынамі, якія не знаходзяцца ў сваяцтве.
Саўдаўская Арабія строга ўкараняе разьдзяленьне паміж паламі. У кавярнях часта праводзяцца праверкі на прадмет сваяцтва мужчын і жанчын, што сядзяць побач. Няздольныя даказаць роднасныя сувязі дастаўляюцца ў пастарунак.