Сатырык Віктар Шандаровіч вінаваціць расейскія улады ў правакацыі

Віктар Шандаровіч

Расейскі сатырык Віктар Шандаровіч паведаміў, што яго папярэдзілі пра зьяўленьне ў інтэрнэце непрыстойнага відэазапісу, дзе ён зьняты зь дзяўчынай, якая раней была на аналягічным скандальным відэазапісе з рэдактарам расейскай вэрсіі часопісу «Newsweek» Міхаілам Фішманам і якую таксама абвінаваціў у правакацыі апазыцыйны палітык Ільля Яшын.

Пра тое, хто, на ягоную думку, арганізаваў і прафінансаваў гэтую правакацыю, Віктар Шандаровіч расказаў у інтэрвію расейскай службе нашага радыё.