Грэка-каталіцкі клюб запрашае на сустрэчу з а. Аляксандрам Надсанам

а.Аляксандар Надсан

У парафіяльным душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ 6, ст.м. Аўтазаводзкая) а 19.00 адбудзецца сустрэча з а. Аляксандрам Надсанам.

Протапрэзьбітэр выступіць з дакладам “Сьвяты Кірыла Тураўскі і яго спадчына”. Сустрэчу праводзіць грэка-каталіцкі клюб інтэлігенцыі імя сьвятога Кірылы Тураўскага, прымеркаваўшы яе да сьвята сьвятога Кірылы Тураўскага, якое адзначаецца 28 красавіка.