Ахмадзінежад і Мугабэ абвінавацілі Захад у незаконных санкцыях

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад працягвае візыт у Зімбабвэ. Сёньня ён адкрывае штогадовы гандлёвы кірмаш.

У чацьвер Ахмадзінежад і прэзыдэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ абвінавацілі Захад у незаконных і неапраўданых санкцыях у дачыненьні да іх краінаў.

Партыя даўняга палітычнага праціўніка Робэрта Мугабэ – прэм'ер-міністра Моргана Цвангіраі называе візыт іранскага лідэра калясальных палітычным скандалам і абразай для міралюбных народаў Зімбабвэ і Ірану.