Трое маладафронтаўцаў трапілі ў Ленінскі РУУС Менску

Міліцыянты затрымалі актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.

Падставай для затрыманьня стала раздача газэты «Чарнобыльскі шлях-2010». Маладыя людзі знаходзяцца ў міліцыі Ленінскага раёну Менску.

Міліцыянты падлічваюць колькасьць асобнікаў газэты, ідзе разьбіральніцтва.