Затрыманы Андрэй Саньнікаў з журналісткай Тацянай Белашовай

Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка.

Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая.