Бакіеў дасьць прэсавую канфэрэнцыю ў Менску

Нацыянальны прэсавы цэнтар арганізоўвае сёньня прэсавую канфэрэнцыю ў Менску зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

Прызначаны час прэсавай канфэрэнцыі -- 11.30, месца – будынак Выканкаму СНД.

Карэспандэнт Свабоды акрэдытаваны на гэтай прэсавай канфэрэнцыі.