У Нью-Ёрку ўсталююць бюст Васілю Быкаву

Васіль Быкаў

Сёньня ў Нью-Ёрку адбудзецца ўрачыстая перадача бюста Васіля Быкава Калюмбійскаму ўнівэрсытэту. Цырымонія пачнецца а палове на першую.

Бюст будзе ўсталяваны ў бібліятэцы ўнівэрсытэту, паведамляе Беларускі моладзевы рух Амэрыкі. У цырымоніі прымуць удзел аўтар бюста Васілю Быкаву скульптар Алесь Шатэрнік, старшыня Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель.