У Іране заявілі пра затрыманьне экстрэмісцкай групы

Іранскія ўлады заявілі сёньня пра затрыманьне на захадзе краіны чальцоў экстрэмісцкай групы, якая плянавала тэракты. Міністар унутраных справаў Ірану Мустафа Мухамад-Наджар паведаміў, што ўзброенымі экстрэмістамі кіравалі амэрыканскія спэцслужбы. Назвы групы міністар не назваў.

Таксама ў аўторак з Ірану паступілі паведамленьні аб загубе двух чалавек пры выбуху таксоўкі на захадзе краіны, у горадзе Ілам. Прычына выбуху высьвятляецца.