У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістраваны законапраект, які дазваляе весьці судовыя працэсы на расейскай мове. Аўтарамі дакумэнту зьяўляюцца сябры “Партыі рэгіёнаў” Вадзім Калесьнічэнка і Сяргей Ківалаў, паведамляе сайт парлямэнту.
Паводле тлумачальнай запіскі да дакумэнту, "законапраектам прапануецца даць права на выкарыстаньне ў судовым працэсе расейскай мовы па заяве і згодзе бакоў".
"Ажыцьцяўленьне судаводзтва выключна на дзяржаўнай мове стварае перашкоды, а часам і робіць немагчымым судовую абарону правоў і ахоўваных законам інтарэсаў ... вынікам чаго зьяўляецца фактычнае ўсталяваньне моўнага цэнзу на права судовай абароны", – гаворыцца ў запісцы.
Аўтары дакумэнту таксама адзначылі, што "прапанаваны праект закону не зьмяшчае палажэньняў адносна зьмены статусу дзяржаўнай мовы і ня ставіць за мэту абмежаваць сфэру яе выкарыстаньня".
"Таксама гэты праект ні ў адкрытай, ні ў прыхаванай форме не дае расейскай мове статусу дзяржаўнай, а толькі вызначае межы і парадак яе выкарыстаньня ў судовых інстанцыях на тэрыторыі Украіны", - гаворыцца ў дакумэнце, паведамляе “Ўкраінская праўда”.