Арыштавалі беларуса, абвінавачанага ў ЗША ў інтэрнэт-махлярстве

У Чэхіі быў арыштаваны грамадзянін Беларусі, якога шукаюць у ЗША паводле абвінавачаньня ў інтэрнэт-махлярстве.

Дзьмітрыя Наскаўца абвінавачваюць ў выкарыстаньні свайго вэб-сайту CallService.biz для больш чым 2 000 выпадкаў крадзяжу асабістай інфармацыі і больш за 5 000 выпадкаў махлярства.

Улады ЗША патрабуюць экстрадыцыі для суду над імі. Наскаўцу пагражае 39 гадоў турмы, калі яго прызнаюць вінаватым.