Лідэр арганізацыі "Ісламская дзяржава Ірак", якая аб'ядноўвае групоўкі антыамэрыканскіх паўстанцаў у краіне, i aчольнік Аль Каіды ў Іраку былі забітыя ў выніку сумеснай апэрацыі амэрыканска-ірацкіх войскаў.
Прэм'ер міністар Іраку Нуры Аль Малікі заявіў з гэтай нагоды:
"Я з задавальненьнем паведамляю ўсім іракцам і цывілізаванаму сьвету, які змагаецца супраць тэрарызму, што нашым сілам удалося забіць Абу Амара аль Багдадзі і Абу Аюба аль Масры, якія хаваліся ў яме ў раёне Тар-Тар"
Абодва тэрарысты загінулі ў выніку ракетнага ўдару па іх сховішчы. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў гібель аль Багдадзі і аль Масры зьнішчальным ударам па Аль Каідзе.