Паўнамоцтвы прэзыдэнта Пакістану абмежаваныя

Прэзыдэнт Пакістану Азіф Аліі Зардары падпісаў закон, які істотна абмяжоўвае паўнамоцтвы кіраўніка краіны.

У прыватнасьці, прэзыдэнт пазбаўлены права распускаць вышэйшы заканадаўчы орган і здымаць з пасады кіраўніка ўраду.