У прадмесьці Бішкеку адбыліся сутыкненьні з паліцыянатамі

Каля тысячы чалавек, узброеных палкамі, выйшлі на плошчу ў прадмесьці сталіцы Кіргізстану. Паліцыянты ачапілі плошчу. Як паведамляе Ройтэрс, ўлады заявілі, што прычына пратэсту – зямельная спрэчка.

Удзельнікі акцыі пратэсту спалілі тры паліцэйскія аўтамабілі.