У выніку землятрусу ў Аўганістане сямёра загінулі

Сем чалавек загінулі і больш як трыццаць параненыя ў выніку землятрусу сілай 5, 7 баляў па шкале Рыхтэра ў правінцыі Саманган, у 190 кілямэтрах на паўночным захадзе ад Кабулу.

Улады не выключаюць, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца.