Расейскі газ для Ўкраіны можа патаньнець

Расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што яго краіна разглядае магчымасьць зьніжэньня цаны расейскага газу, які паступае на Ўкраіну. “Гэта не закрытая тэма, яна абмяркоўваецца, і я ад самага пачатку сказаў новаму ўкраінскаму прэзыдэнту, што я гатовы гэта рабіць,“ – заявіў Мядзьведзеў падчас свайго працоўнага візыту ў Бразылію.

Мядзьведзеў заявіў, што плянуе працягнуць абмеркаваньне тэмы зь Віктарам Януковічам падчас свайго візыту на Ўкраіну на наступным тыдні.

Сярэднегадавая цана паставак расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе складзе $ 171,5 за 1 тыс. кубамэтраў. Украінцы на сёньня плацяць па 305 даляраў за тысячу кубамэтраў.