Малазія аднабакова ўводзіць санкцыі супраць Ірану

Дзяржаўная газавая манаполія Малазіі петрапыніла пастаўкі газу ў Іран, матывуючы гэта недастатоквай інфармацыяй аб ядзерна праграме Тэгерану.

Аб гэтым кроку Куалы Лумпур было паведамлена па выніках сустрэчы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэм'ер міністрам Малазіі Наджыбам Разакам у Вашынгтоне.

Малазійскі лідэр заявіў, што яго краіна прызнае за Іранам права на мірны атам, але адзначыў, што Тэгеран мусіць заваяваць давер міжнароднай супольнасьці шляхам поўнай празрыстасьці сваёй ядзернай праграмы.