У Расеі выявілі шкодны посуд зь Беларусі

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія "Новасібірск" паведамляе, што ў Забайкальскім краі выяўлены посуд беларускай вытворчасьці, які ўтрымлівае кадмій і сьвінец.

Спэцыялісты заяўляюць, што асабліва небясьпечнае з названых рэчываў — кадмій, які прызначаны для абароны мэталу ад карозіі. Ён назапашваецца ў арганізьме чалавека і разбурае косткі.

Пасьля плянавага рэйду па крамах спэцыялісты "Расспажыўнагляду" зьнялі з продажу ўсе кубкі, відэльцы і міскі з перавышэньнем нормаў шкодных рэчываў. "Расспажыўнагляд" таксама заклікаў усіх, хто набыў падобны беларускі посуд, вярнуць яго ў крамы альбо ў "Расспажыўнагляд", паведамляе naviny.by.