У КНДР сёньня праходзяць урачыстыя мерапрыемствы прымеркаваныя да ўгодкаў нараджэньня заснавальніка і "Вечнага прэзыдэнта" рэспублікі Кім Ір Сэна. Першы лідэр камуністычнай Карэі памер у 1994-м годзе перадаўшы ўладу свайму сыну Кім Чэн Іру.
Выкарыстоўваючы магчымасьць зьвярнуцца да сьвяточных натоўпаў, грамадзкія актывісты з Паўднёвай Карэі пераправілі на поўнач сотні тысяч улётак і DVD з інфармацыяй пра навакольны сьвет. Улёткі, а таксама 200 радыё прыймачоў былі перапраўленыя празь мяжу пры дапамозе паветраных шароў.
Паўночная Карэя зьяўляецца адной з найбяднейшых у сьвеце краінаў і церпіць ад нястачы харчовых прадуктаў. Яе паўднёвая суседка ўваходзіць у 30 найбагацейшых краінаў сьвету.