Паўднёвая Карэя высьвятляе прычыны караблекрушэньня

Паўднёвакарэйскія выратавальнікі паднялі на паверхню рэшткі свайго ваеннага судна, якое затанула ў сакавіку у раёне воднай мяжы з камуністычнай Карэяй. Асноўны каркас будзе адбуксіраваны ў прылеглы порт для экспертызы, якая мае вызначыць прычыны крушэньня карабля.

Афіцыйны Сэул раней не выключаў, што прычынай гібелі судна стала тарпэда, але наўпроставых абвінавачаньняў на адрас КНДР не выказваў.