Амэрыканскі “Боінг-767” аварыйна сеў у Ісьляндыі

У аэрапорце Рэйк'явіку (Ісьляндыя) зрабіў аварыйную пасадку самалёт "Боінг-767" авіякампаніі American Airlines, які выконваў рэйс з Парыжу ў Далас (штат Тэхас).

Паведамляецца, што экіпаж прыняў рашэньне аб пасадцы пасьля скаргаў пасажыраў на хімічныя выпарэньні ў салёне. Пры пасадцы ніхто не пацярпеў. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.