Кніга спачуваньняў будзе адкрытая ў пасольстве Польшчы да 17 красавіка

Народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч пакідае запіс у кнізе спачуваньняў

Кніга спачуваньняў будзе адкрытая ў пасольстве Польшчы да 17 красавіка ўключна. Пакінуць запіс у Кнізе спачуваньняў можна ад 10-й да 20-й гадзіны, паведамляе БЕЛТА. Менчукі й госьці сталіцы ідуць у пасольства, каб выказаць словы спачуваньня польскаму народу ў сувязі з страшэннай трагедыяй, а таксама нясуць кветкі.