Прэм’еры Расеі і Польшчы наведалі месца катастрофы

Прэм’ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімір Пуцін і Дональд Туск усклалі кветкі на месцы катастрофы самалёта Ту-154, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і іншыя высокапастаўленыя кіраўнікі краіны.

Месца трагедыі пад Смаленскам наведаў таксама брат Леха Качыньскага - Яраслаў. На месцы катастрофы працягваюць працаваць сьледчыя.

Усяго ў выніку падзеньня самалёта загінула 97 чалавек. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі з 70-й гадавінай расстрэлу савецкім НКВД тысячаў польскіх афіцэраў.

У Маскву прыбываюць верталёты зь целамі загіблых пад Смаленскам. Створаны апэратыўны штаб для аказаньня дапамогі родным ахвяраў трагедыі. Расейскі бо узяў усе выдаткі, зьвязаныя зь іх побытам, на сябе.