Амбасадар Расеі ў Бэльгіі Аляксандр Раманаў накіраваў галоўнаму рэдактару часопісу "Knack" Рыку Ван Каўвэларту ліст, у якім запатрабаваў выбачыццa за публікацыю карыкатуры на выбухі, што адбыліся 29 сакавіка ў маскоўскім мэтро.
Ва ўчорашнім нумары выданьня "Knack" у разьдзеле "Рэпартажы ў малюнках" разьмешчаны абстрактны малюнак Эрвіна Ванмола, прысьвечаны маскоўскім тэрактам.
Раней Расея патрабавала выбачэньняў ад газэты "Korea Times" у сувязі з публікацыяй карыкатураў на аналягічную тэму. Карэйскае выданьне папрасіла прабачэньня і зьняло ілюстрацыю са свайго сайту.
Карыкатуру, аднак, пасьпела перадрукаваць інданэзійская "Jakarta Times", паставіўшы яе пад загалоўкам "Вельмі расстроены расейскі мядзьведзь Пуцін".
На малюнку -- выява электрацягніка з падарваным вагонам, каля якога раскіданыя скрываўленыя фігуркі людзей. Над усім гэтым узвышаецца мядзьведзь у шапцы-вушанцы, які галосіць, узьняўшы лапы.