Суботнік на карысьць аграгарадкоў

Урад прызначыў на 24 красавіка рэспубліканскі суботнік.

Афіцыйна дзень бясплатнай працы прывязаны не да чарговай гадавіны з дня нараджэньня Леніна, як было ў камуністычныя часы, а да 65-х угодкаў Перамогі.

"Рэкамэндавана правесьці суботнік на добраахвотнай аснове, — піша афіцыйнае агенцтва БЕЛТА. — Людзі будуць працаваць на сваіх месцах і парадкаваць населеныя пункты і мэмарыяльныя комплексы".

Асаблівую ўвагу аддадуць аздараўленчым лягерам і аграгарадкам. Заробленыя на суботніку грошы пойдуць на разьвіцьцё інфраструктуры аграгарадкоў.

Працоўную групу ў справе правядзеньня суботніку ўзначаліў віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза.