Прэзыдэнт ЗША Барак Абама запэўніў лідэраў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў тым, што пацяпленьне між Вашынгтонам і Масквою не наносіць шкоды адносінам гэтых краінаў з Злучанымі Штатамі.
Пра гэта ішла размова на нефармальным спатканьні Абамы ў Празе зь лідэрамі 11 краінаў у чацьвер увечары. Раней учора ў чэскай сталіцы прэзыдэнты ЗША і Расеі Абама і Мядзьведзеў падпісалі новую дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў. Арсэналы Расеі і ЗША складаюць 95 працэнтаў ад усёй ядзернай зброі ў сьвеце.