У Нарвэгіі апублікавалі дакумэнты аб прэтэнзіях Квісьлінга на землі ў СССР

Нарвэская нацыянальная архіўная служба абнародавала дакумэнты аб прэтэнзіях нарвэскага пранацысцкага ўраду на землі СССР у гады II усясьветнай вайны.

На сайце архіўнай службы разьмясьцілі блізка 300 дакумэнтаў, якія сьведчаць, што калябарацыянісцкі ўрад Квісьлінга ня раз зьвяртаўся да Гітлера з просьбаю выдзеліць для нарвэскіх каляністаў землі на акупаваных тэрыторыях Савецкага Саюзу – у Мурманскай вобласьці, ва Ўкраіне і ў Беларусі. Фашыстоўская Нямеччына рэагавала на гэтыя звароты адмовамі.