Масква дапаможа кіргіскім паўстанцам

Прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў дапамогу кіраўніцы Часовага ўраду Кіргізстану Розе Атунбаевай, паведамляе інфармагенцтва Ройтэрс.

Па словах Атунбаевай, расейскі прэм'ер патэлефанаваў ёй неўзабаве пасьля перавароту і дэталёва распытаў аб тым, "якім чынам Расея можа дапамагчы".

"Мы дамовіліся, што мой першы намесьнік і былы прэм'ер міністар рэспублікі Алмаз Атамбаеў паляціць у Маскву каб сфармуляваць нашы патрэбы" - сказала Атунбаева ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы."