Службы бясьпекі Кіргізстану падпарадкаваліся апазыцыі

Войска, памежнікі і іншыя службы бясьпекі перайшлі на бок паўстанцаў і гатовыя выконваць рашэньні выканаўчага камітэту Народнага курултая.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку заявіў сябра часовага ўраду і экс-міністар абароны Ісмаіл Ісакаў.

Генэрал быў вызвалены напярэдадні з калёніі ўзмоцненага рэжыму непадалёку ад Бішкеку, дзе ён адбываў 8-гадовае зьняволеньне паводле абвінавачаньняў у злоўжываньні ўладай.

Менавіта Ісакаву было даручана весьці перамовы з сілавымі структурамі ад імя часовага ўраду.