Адміністрацыі прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі рыхтуюць сустрэчу

Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка

Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што цяпер ідзе падрыхтоўка сустрэчы прэзыдэнтаў дзьвюх краінаў. Ён сказаў пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду, адказваючы на пытаньне карэспандэнта.

Паводле расейскага амбасадара, прэзыдэнты Дзьмітрый Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка даручылі падрыхтаваць гэтую сустрэчу раней.