Расея абавязалася абараняць Паўднёвую Асэтыю

У Маскве падпісанае пагадненьне аб аб’яднанай расейскай вайсковай базе ў Паўднёвай Асэтыі.

Расея бярэ на сябе поўную адказнасьць за абарону рэспублікі, – заявіў расейскі міністар абароны Анатоль Сердзюкоў.

Пагадненьне пра ваенную базу разьлічанае на 49 гадоў, прадугледжаны яго аўтаматычны працяг на 15-гадовыя пэрыяды.