Сьвет учора і сёньня: 5 — 6 красавіка

Кітайская паліцыя вывозіць шахтара, уратаванага з затопленай шахты. 115 чалавек ужо было уратавана, тысячы ратавальнікаў працягвалі пошукі яшчэ 38 чалавек.

Прыхільнікі былога прэм'ер-міністра Тайлянду Таксіна Чынавата, зрынутага ў 2006 годзе ў выніку ваеннага перавароту, патрабуюць адстаўкі ўраду і новых парлямэнцкіх выбараў.

Супрацоўнікі амэрыканскай авіякампаніі United Airlines у аэрапорце Ганконгу з патрабаваньнямі лепшага заробку і умоваў працы.

Лідэр апазыцыйнай Кансэрватыўнай партыі Дэйвід Кэмэран на ранішняй прабежцы ў Лёндане. 6 красавіка ў Вялікай Брытаніі афіцыйна распачалася кампанія да парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца 6 траўня.

Ратавальнікі і мінакі на месцы аднаго з выбухаў у цэнтры Багдаду. 6 красавіка ад пяці выбухаў у Багдадзе загінулі прынамсі пяць чалавек і каля 25 былі параненыя.

Міністар абароны Македоніі Зоран Каняноўскі наведвае македонскіх вайскоўцаў у Аўганістане

Прыхільнікі сьпевака Майкла Джэксана спрабуюць патрапіць у суд у Лос-Анджэласе, дзе разглядаецца справа доктара Конрада Мюрэя, якога вінавацяць у ненаўмысным забойстве сьпевака. Доктар Мюрэй не прызнае сябе вінаватым.

Японская сям'я пад вішнямі ў квецені ў Токіё. Штогод, паводле традыцыі, мільёны японцаў ходзяць любавацца, як цьвітуць вішні.