У Магілёве разбураецца комплекс “Барацьбітам за Савецкую ўладу”. На дамінантным помніку адстае мармуровая плітка. Пра тое кажуць разьвешаныя на мэталёвых загародках шыльды. Частка помніка — у цэмэнтнага колеру рагах.
Нягледзячы на аварыйнасьць, на выходных ля помніка працягвалі несьці “ганаровую варту” школьнікі. Паводле савецкай традыцыі комплекс зьяўляецца пастом № 1 у Магілёве.
Комплекс “Барацьбітам за Савецкую ўладу” стаіць на Савецкай плошчы. Яго ўзьвялі ў 1982 годзе. У 2005 годзе комплекс рамантавалі. У 2008 годзе былі спробы пераназваць саму плошчу — у “Плошчу славы”. Ініцыятыву тады не падтрымалі вэтэранскія арганізацыі. У 2008 годзе на плошчы адбудавалі ратушу. Некалі яна, паводле эўрапейскай традыцыі, узвышалася па-над гандлёвай плошчай.