Сёньня раніцай у Менску зьявіліся графіці "НЕ саюзу з імпэрскай Расеяй", "Жыве Беларусь!", "Ніякіх саюзаў з Расеяй".
Сябры не зарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі прымеркавалі сваю акцыю да Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі.
Як паведаміла прэсавая служба “Маладога фронту”, тым самым яго актывісты нагадалі жыхарам беларускай сталіцы пра небясьпеку саюзу з імпэрскай Расейскай Фэдэрацыяй.