Актывісты руху “Маладая Беларусь”, лідэрам якога зьяўляецца Зьміцер Касьпяровіч, перадалі ў Менгарвыканкам 500 подпісаў жыхароў Менску, каб на вуліцы Куйбышава каля крамы “Дзясятачка” ўсталявалі сьвятлафор.
Нягледзячы на тое, што насупраць крамы на дарозе ёсьць абазначаны пешаходны пераход, а празь некалькі мэтраў сьвятлафор, на гэтым месцы даволі часта здараюцца наезды на пешаходаў.
Зьміцер Касьпяровіч упэўнены, што ўлады абавязкова зрэагуюць на ініцыятыву жыхароў.