Валерыя Шчукіна з газэтай затрымалі ў Буда-Кашалёве

Валеры Шчукін

У Буда-Кашалёўскім раёне міліцыя затрымала грамадзкага актывіста і праваабаронцу Валерыя Шчукіна.

У Шчукіна сканфіскавалі вялікі наклад газэты грамадзянскай кампаніі “Наш дом”.

Зараз былы дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня знаходзіцца ў Буда- Кашалёўскім раённым судзе, дзе павінен вырашыцца лёс газэты.