Аштрафавалі маладафронтаўца Алеся Кіркевіча

Намесьнік старшыні "Маладога фронту" з Горадні Алесь Кіркевіч аштрафаваны на 1 мільён 225 тысяч рублёў.

Маладафронтавец быў затрыманы за распаўсюд газэты “Хрысьціянская абарона”.

Судзьдзя Ленінскага райсуду Ксенія Стасюкевіч угледзела ў гэтым адміністрацыйнае правапарушэньне і пакарала маладзёна штрафам.

Алесь Кіркевіч заявіў, што зьбіраецца абскарджваць рашэньне раённага суду у вышэйшых установах.