"У беларусаў нешта накшталт польскага комплексу"

Рыская мірная дамова. Карыкатура. 17 верасьня, Заходняя Беларусь.


"Беларусь і беларусы, нашы найбліжэйшыя суседзі і найбольш набліжаная да Польшчы дзяржава — у Польшчы зусім невядомыя. Мы проста ня ведаем беларусаў і іхняй мэнтальнасьці" — сказаў у інтэрвію сёньняшняму выданьню польскай газэты Nasz Dziennik прафэсар Зьдзіслаў Юліян Віньніцкі з Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, экспэрт ва ўсходніх пытаньнях.



Nasz Dziennik: Ці палякі ведаюць, што значыць быць беларусам?

У беларусаў нешта накшталт польскага комплексу — ён палягае на тым, што яны лічаць, што Польшча ў мінулым выключна крыўдзіла Беларусь, забываючы аб гісторыі — паводле прынцыпу, што не было Беларусі і беларусаў, а былі толькі праваслаўныя тутэйшыя, якія знаходзіліся пад палітычных уплывам царызму, а потым бальшавізму...
Віньніцкі:
Беларусь і беларусы, нашы найбліжэйшыя суседзі і найбольш набліжаная да Польшчы дзяржава — у Польшчы зусім невядомыя. Мы проста ня ведаем беларусаў і іхняй мэнтальнасьці. Па-першае, нам уяўляецца, што гэта нейкія крыху адсталыя людзі ў параўнаньні з расейцамі і цывілізацыяй, таму што яны — постсавецкія. Па-другое, мы забываем, што Беларусь зьяўляецца краінай цывілізацыйна расколатай, калі ўжыць тут тэрмін Гантынгтана. Гэта ў першую чаргу значыць, што яны падзеленыя на праваслаўных ды постправаслаўных і каталікоў, большасьць зь якіх зьяўляецца палякамі. Адпаведна, гэтыя дзьве грамадзкасьці маюць розныя погляды на гісторыю і агульныя справы, уключна з ацэнкай Польшчы і польскасьці.

Nasz Dziennik: Чым гэтыя погляды адзначаюцца?

Віньніцкі:
Палякі ў большасьці выпадкаў, у 99 працэнтах, нават калі ня ведаюць гісторыі Польшчы, дык захоўваюць у сваіх сэрцах яе ідэалізаваны вобраз. Тыя, хто ў Польшчы раней ня быў, калі туды прыяжджаюць, часта вельмі зьдзіўляюцца, што гэтая краіна ня такая высакародная і ідэальная, як ім здавалася...

Nasz Dziennik:
Погляд беларусаў на Польшчу зусім іншы...

Віньніцкі: У сваю чаргу ў беларусаў нешта накшталт польскага комплексу — я гэта так называю. Ён у асноўным палягае на тым, што яны лічаць, што Польшча ў мінулым выключна крыўдзіла Беларусь, забываючы аб гісторыі — паводле прынцыпу, што не было Беларусі і беларусаў, а былі толькі праваслаўныя тутэйшыя, якія знаходзіліся пад палітычных уплывам царызму, а потым бальшавізму...

Nasz Dziennik: Якія наступствы гэтага?

Беларусь зьяўляецца адзінай краінай, дзе жаўнеры АК, якіх там засталося крыху больш за восемдзесят чалавек, на дадзены момант ня маюць вэтэранскіх правоў...
Віньніцкі:
Вынік такі, што адносіны беларусаў да Польшчы, агульна кажучы, непрыхільныя. А ў вобразе, які падаецца вучням і студэнтам або ў публіцыстыцы і паліталёгіі, дамінуе адмоўны стэрэатып Польшчы... Беларусы не прызнаюць існаваньня палякаў у Беларусі. Яны проста сьцьвярджаюць, што гэта палянізаваныя і акаталічаныя беларусы. Пра Рэч Паспалітую яны кажуць, што гэта не была Польшча, а палянізаванае Вялікае Княства Літоўскае, якое насамрэч было Беларусьсю. Наогул беларусы мяркуюць, што гістарычная Літва — гэта Беларусь, а сучасная літоўская дзяржава — гэта толькі Жамойць. Далей яны сьцьвярджаюць, што ў ХХ стагодзьдзі польская дзяржава, як перадваенная, так і камуністычная, цалкам аграбіла іх тэрытарыяльна. На іх думку, рыскі трактат 1921 году скраў у Беларусі палову яе тэрыторыі. Акрамя таго, што яшчэ больш дзіўна, яны лічаць, што ў 1945 годзе — я цытую з памяці — "Берут са Сталінам зноў падзялілі Беларусь, аддаючы Польшчы беларускія землі ад Беластоку да Ломжы"... Урэшце, што тычыцца адносінаў да савецкай агрэсіі супраць Польшчы, тут няма ніякіх рознагалосьсяў у камуністычных, лукашэнкаўскіх і апазыцыйных поглядах. Лічыцца, што гэтая падзея, хоць і балючая для палякаў, была справядлівай, бо дзякуючы акту 17 верасьня Беларусь аб'ядналася ў адну дзяржаву. Няважна ў якую, важна, што ў адну. Чарговая праблема датычыць Арміі Краёвай у Беларусі. Вы павінны ведаць, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай, дзе жаўнеры АК, якіх там засталося крыху больш за восемдзесят чалавек, на дадзены момант ня маюць вэтэранскіх правоў...