Зводны выратавальны атрад, які аснашчаны транспартэрамі-амфібіямі накіроўваецца ў Жыткавіцкі і Петрыкаўскі раёны Гомельскай вобласьці, каб выратаваць буйную рагатую жывёлу, якая апынулася ў зоне падтапленьня, перадае Інтэрфакс.
Два плаваючыя транспартэры будуць скарыстаныя, калі вада створыць небясьпеку для жывёлы.
Вясной 2004 года ў некаторых раёнах Гомельшчыны даводзілася выратоўваць кароў, якія сталі па калена ў вадзе. Іх перавозілі на транспартэрах-амфібіях.
У склад зводнага атраду выратавальнікаў увойдуць таксама вадалазы.
Найбліжэйшым часам міністар па надзвычайных сытуацыях Беларусі Энвер Барыеў на гелікоптэры абляціць палескую зону падтапленьня.