Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўленьня міністэрства па надзвычайных сытуацыях сёньня пачалі ўзрываць лёд на рацэ Заходняя Дзьвіна.
Гэта робіцца дзеля папярэджаньня ледзяных затораў, якія могуць перашкаджаць пропуску вады і стаць прычынай пашкоджаньня апораў мастоў.
Першыя выбухі прагрымелі сёньня каля моста ў раёне Наваполацка, а 24 сакавіка такую ж апэрацыю правядуць у Верхнядзьвінскім раёне каля вёскі Новікі.