Кіраўнік беларускага прадстаўніцтва "Атамэнэргаэкспарт" – за кратамі

Заведзеная крымінальная справа супраць кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расейскага ААТ "Атамэнэргаэкспарт".

Справу завяла пракуратура Маскоўскага раёну Менска.

Кіраўніка прадстаўніцтва, імя якога не называецца, вінавацяць у крадзежы праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі 60-ці мільёнаў рублёў.

Падазраваны трымаецца пад вартай, перадае БелаПАН са спасылкай на сілавыя структуры.

На сайце кампаніі напісана, што "Атамэнэргаэкспарт" спэцыялізуецца праектах збудаваньня, рэканструкцыі і мадэрнізацыі аб'ектаў атамнай энэргетыкі.