Тыдзень у фатаздымках, 14 — 20 сакавіка

У Менску на тыдні паставілі інфармацыйныя стэнды да сёлетніх мясцовых выбараў. Да канца тыдня ніякай інфармацыі на іх не зьявілася.

15 сакавіка, панядзелак - Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Вэнэсуэлу.

15 сакавіка, панядзелак - Прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду паводле пратэсту Вярхоўнага суду адмяніў штраф у памеры 3,5 мільёна рублёў верніку абшчыны «Сьведкі Еговы» Дзьмітру Смыку за ўхіленьне ад вайсковай службы.

15 сакавіка, панядзелак - Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і партый, якім шмат гадоў адмаўляюць у рэгістрацыі, прынялі зварот з заклікам правесьці круглы стол з удзелам прадстаўнікоў дзяржавы. На фота — Віталь Рымашэўскі, сустаршыня партыі БХД.

16 сакавіка, аўторак - У Берасьці зь візытам прымалі расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна.

16 сакавіка, аўторак - Ператрус у «Народнай волі»

16 сакавіка, аўторак - Раніцай 16 сакавіка актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусі” вывесілі расьцяжку "Свабоду Аўтуховічу" на вуліцы Сьвярдлова ў Менску. Акцыя прымеркаваная да суду над Аўтуховічам.

16 сакавіка, аўторак - Больш 10 актывістаў, якія былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці каля Вярхоўнага суду

16 сакавіка, аўторак - Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна: Міліцыянты сілай уварваліся ў кватэру, прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць.

16 сакавіка, аўторак - Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна: Міліцыянты сілай уварваліся ў кватэру, прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць.

16 сакавіка, аўторак - Міліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі на Дзень салідарнасьці ў Менску. Падыходы да плошчы былі загадзя ачэпленыя.

16 сакавіка, аўторак - Дэмакратычныя актывісты Віцебску сабраліся ў Эўрапейскім клюбе, каб супольна паглядзець фільм пра Яну Палякову і напісаць лісты Алегу Сургану, які адбывае арышт у Глыбоцкай калёніі.

17 сакавіка, серада - Пасьля двухдзённага перапынку гомельскія прадпрымальнікі з рынку “Чарнігаўскія рады” вярнуліся на свае працоўныя месцы. Яны пратэставалі супраць закрыцьця рынку.

17 сакавіка, серада - Вечарына з нагоды выхаду 50 тамоў выдавецкай сэрыі «Беларускі кнігазбор» была адмененая адміністрацыяй Палацу мастацтва, дзе яна плянавалася. Аднак людзі ўсё роўна прыйшлі і правялі імпрэзу ў фае і на прыступках будынку.

17 сакавіка, серада - У Менску адзначалі Дзень сьвятога Патрыка.

19 сакавіка, пятніца - 125 гарадоў сьвету пратэставалі супраць беларускага рэжыму

19 сакавіка, пятніца - Споўнілася чатыры гады, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў моляцца за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску.