Пазачарговы зьезд Партыі БНФ пройдзе ў траўні

Зьезд партыі БНФ, верасень 2009.

Пазачарговы, 13-ы, зьезд Партыі БНФ пройдзе 29 ці 30 траўня. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Менску соймам партыі.
Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, галоўнае пытаньне зьезду — вызначэньне фармату ўдзелу партыі ў прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.

У прыватнасьці, паводле яго слоў, зьезд павінен вызначыцца, ці варта партыі вылучаць свайго прэтэндэнта альбо сумесна зь іншымі палітычнымі структурамі падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах адзінага дэмакратычнага кандыдата, паведамляе БелаПАН.