ЭБРР не чакае другой хвалі крызісу

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) не чакае другой хвалі ўсясьветнага эканамічнага крызысу. Пры гэтым адзначае сур’ёзныя рызыкі ў усясьветнай эканоміцы, паведаміў прэзыдэнт Банку Томас Міраў:

«Урады ва ўсім сьвеце далі эканамічныя стымулы эканомікам сваіх краін, шматлікія цэнтральныя банкі прынялі жорсткія меры ў галіне павелічэньня ліквідных сродкаў у эканоміцы і мы не прадбачым другой хвалі крызысу. Між тым, па-ранейшаму будзе адчувацца недахоп доўгатэрміновага капіталу», паведамляе Interfax.