Расьцяжка ў падтрымку Андруся Кашэўскага

Сёньня Маладыя хрысьціянскія дэмакраты вывесілі ў цэнтры Менску (на мосьце па вуліцы Сьвярдлова) расьцяжку ў падтрымку беспадстаўна арыштаванага на 15 сутак сябра БХД з Жодзіна Андруся Кашэўскага.

На ёй напісана “Хочаш быць дэпутатам? А.Кашэўскі – 15 сутак”, паведамляе прэсавая служба БХД.