Паўночны ўсход Амэрыкі пацярпеў ад магутнага ўрагану зь ліўнямі, якія выклікалі паводкі. Загінула 7 чалавек.
Хуткасьць ветру дасягала 115 кілямэтраў на гадзіну. Гіганцкія дрэвы вырывала з каранямі і шпурляла на электралініі. 800 тысяч дамоў засталіся без сьвятла, цяпла і тэлефоннай сувязі.
Рамонтныя брыгады працуюць пазьменна па 24 гадзіны ў суткі, але пашкоджаньні застаюцца практычна паўсюдна, таму яшчэ і зараз паўмільёна дамоў застаюцца без электрычнасьці. Рух па многіх аўтастрадах і мясцовых дарогах спынены.
Найбольш шкоды – у Нью-Ёрку, у Бостане уваходы да станцый метро закладваюць мяшкамі з пяском, ствараючы брустверы. У Нью-Джэрсі абвешчанае надзвычайнае становішча, што дазваляе выклікаць на дапамогу атрады Нацыянальнай гвардыі.
Школы закрыты ў штатах Масачусэтс, Канэктыкут і Нью-Ёрк.
Зараз дажджы працягваюцца, але горшае, як выглядае, ужо ў мінулым.