Баявы ліцэй будаўнікоў

Супрацоўнікі Гомельскага УКДБ выявілі ў музэі прафэсійна-будаўнічага ліцэю імя Героя Савецкага Саюзу Паўла Галавачова 45-мілімэтровы снарад з акісьленым узрывальнікам. Паводле спэцыялістаў, снарад мог спантанна ўзарвацца.
А ўсяго ў музэі захоўвалася 5 баявых снарадаў і асколачная граната часоў вайны. Агульная вага выбуховага рэчыва ў гэтым арсэнале склала блізу 1 кіляграма. Такія зьвесткі падае БелТА са спасылкай на прэсавую службу УКДБ.

Гэта ня першая музэйная знаходка кадэбістаў. Ад пачатку году ў музэях і прыватных калекцыях яны выявілі звыш 80 адзінак боепрыпасаў і агняпальнай зброі, у тым ліку кулямёт, авіяцыйную гармату, аўтаматы.