Аншляг ва ўкраінскай гімназіі Сімфэропаля

Украінская гімназія Сімфэропаля.

Адзіная ў Крыме цалкам ўкраінамоўная школа ня можа зьмясьціць усіх жадаючых.
Ва ўкраінскай школе-гімназіі Сімфэропаля пачаўся набор будучых першакляснікаў. Працэдура адразу ж вылілася ў аншляг і суправаджалася ажыятажам. Каб трапіць у прыёмную камісію, бацькі запісваліся за некалькі дзён і дзяжурылі ля сьцен гімназіі па начах.

Падобнае здараецца кожны год з часу стварэньня гэтай навучальнай установы ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Кожны раз адміністрацыя гімназіі вымушаная адмаўляць некаторым дзецям у прыняцьці на вучобу, запісваючы іх толькі ў рэзэрв. Цяпер у першы ж дзень набору 6 сакавіка было прынята 90 будучых першакляснікаў, яшчэ чацьвёра – у рэзервовым сьпісе.

Натальля Рудэнка
Дырэктар Украінскай школы-гімназіі Натальля Рудэнка кажа, што такім чынам у Сімфэропалі праходзіць своеасаблівы рэфэрэндум. Людзі галасуюць «нагамі» за тое, каб іх дзеці вучыліся на ўкраінскай мове ва ўкраінамоўным асяродзьдзі. Сёлета будзе адкрыта не менш за 3 першыя клясы.

Паводле школьнай адміністрацыі, этнічных ўкраінцаў тут меншасць, затое шмат этнічных расейцаў, крымскіх татараў, яўрэяў, асабліва выхадцаў са зьмешаных сем'яў.

Чытаць артыкул цалкам на сайце ўкраінскай службы нашага радыё.