У склад дэлегацыі з Харватыі ўваходзяць прадстаўнікі 23 вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў, а таксама банкаў. Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзыдэнт Эканамічнай палаты Харватыі Дуня Каневод.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Дэлегацыя прабудзе ў Беларусі да 10 сакавіка. 9 сакавіка ў рамках дзён супрацоўніцтва адбудзецца прэзэнтацыя харвацкага бізнэсу, удзел у якім возьме пасол Харватыі ў Расеі і Беларусі Нябойша Кахаравіч. Заплянаваныя перамовы прадстаўнікоў харвацкіх і беларускіх прадпрыемстваў.
Харвацкая дэлегацыя заплянавала візыт у камітэт будаўніцтва і інвэстыцый Менгарвыканкаму і на БелАЗ.